Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. На чацвер абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
  2. «Як бы яны на мяне сёння ні пакрыўдзіліся». Лукашэнка запатрабаваў узмацняць падрыхтоўку кіроўцаў
  3. Выкладчык БДУІР паскардзіўся Лукашэнку на кіраўніцтва ўніверсітэта і заклікаў скіраваць туды праверку
  4. Синоптики предупредили о похолодании — возможен даже мокрый снег
  5. «Бюро»: Дзмітрый Баскаў пашырае бізнес — падрабязнасці
  6. Ремонт на «Дружбе» завершен, Украина готова возобновить прокачку нефти, заявил Зеленский. Он ожидает разблокировки кредита ЕС
  7. Амерыканцы выклалі ў сеціва выкрадзены нацыстамі савецкі архіў Смаленскай вобласці. У ім ёсць шмат цікавага па беларускай гісторыі
  8. Былая палітзняволеная Наталля Левая, якую вызвалілі з калоніі на апошніх месяцах цяжарнасці, нарадзіла дзіця
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.