Вы можете отправить нам 1,5% своих польских налогов
Беларусы на войне
  1. Бывшая политзаключенная Наталья Левая, которую освободили из колонии на последних месяцах беременности, родила ребенка
  2. «Бюро»: Дмитрий Басков расширяет бизнес — подробности
  3. Синоптики предупредили о похолодании — возможен даже мокрый снег
  4. На четверг объявили оранжевый уровень опасности
  5. Американцы выложили в сеть похищенный нацистами советский архив Смоленской области. В нем есть много интересного по беларусской истории
  6. Ремонт на «Дружбе» завершен, Украина готова возобновить прокачку нефти, заявил Зеленский. Он ожидает разблокировки кредита ЕС
  7. «Как бы они на меня сегодня ни обиделись». Лукашенко потребовал ужесточать подготовку водителей
  8. Преподаватель БГУИР пожаловался Лукашенко на руководство университета и призвал направить туда проверку


У верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільнюсе і Беластоку адбудзецца штогадовы фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Праграма з’явілася на сайце арганізатараў.

Афіша фестываля «PRADMOVA-2023». Фота: pradmova.eu
Афіша фестываля PRADMOVA-2023. Фота: pradmova.eu

Фестываль стартуе ў грузінскім Батумі (30 верасня — 1 кастрычніка). Госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, літаратурных дыскусій і «Паэтычнага варушняка». З падзей адзначым прэзентацыю кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне» з удзелам пісьменнікаў Стася Карпава, Святланы Курс і Аляксандра Чарнухі, а таксама інтэрактыўную лекцыю «Песні беларускага супраціву» з удзелам Змітра Бартосіка і Змітра Зайко.

Наступным прыпынкам стане Варшава (6−9 кастрычніка). Тут удзельнікі фестывалю змогуць сустрэцца з вядомымі аўтарамі, паразважаць пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, паглядзець і абмеркаваць з аўтарамі і рэжысёрамі тэатральныя пастаноўкі, а таксама наведаць вялікі канцэрт беларускай музыкі. З падзей адзначым дыскусію-прэзентацыю кнігі «Чаму Беларусь не Расея?» з аўтарам Сяргеем Абламейкам. Прэзентацыя зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі» і беларускага перакладу дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік. 2020−2021» Юліі Цімафеевай. А таксама прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» з удзелам выдаўца Ігара Іванова.

Потым PRADMOVA адправіцца ў Вільнюс (14−15 кастрычніка), дзе адбудзецца дыялог беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі. З падзей адзначым лекцыю-прэзентацыю будучай кнігі «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно. Даследчыя сюжэты» і дыскусію «Літва ці Летува: спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у гісторыі і феномен ліцвінізму».

Фестываль завершыцца ў Беластоку (28−29 кастрычніка), дзе літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг і дыскусіямі. З падзей адзначым лекцыю Марыны Казлоўскай пра «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча: ці (як) варта перачытваць школьны белліт? і дыскусію пра турэмную літаратуру з удзелам Уладзіміра Някляева, Алега Груздзіловіча і Таццяны Нядбай.

Для тых, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах ужывую, PRADMOVA прапануе магчымасць далучыцца да фестывалю ў анлайн-фармаце (21, 22 і 30 кастрычніка).